СУПРАЦОЎНІЦТВА З ГАЗЕТАЙ “НІВА” ПРАЦЯГАЕЦЦА
Вельмі цешыць, што вучні нашай школы ўсё больш актыўна цікавяцца беларускамоўнымі выданнямі. Не проста цікавяцца, але з кожным днём усё актыўней супрацоўнічаюць з імі.
Плённа працягвае сваю дзейнасць вучань 5б класа Караль Каліноўскі. Ён, як сапраўдны журналіст, піша ў газету “Ніва” кароткія рэпартажы з месца падзей. Караль расказаў , як прайшло мерапрыемства, прысвечанае цукроваму заводу, які калісьці , напэўна, быў у Гарадку.
Прыемна, што да гэтай справы далучыліся таксама вучаніцы 3б класа Лена Цярэшчук і Кінга Ваўранюк. Лена напісала тэкст пра ўрокі беларускай мовы, а Кінга расказала пра сваю сям’ю, а найбольш пра любімую мамачку. Віншуем дзяўчынак з першымі крокамі ў журналістыцы.
Самы прыемны момант супрацоўніцтва- падарункі ад рэдакцыі газеты “Ніва” за правільна адгаданыя польска- беларускія крыжаванкі. Іх атрымалі Дар’я Ляўкевіч, Ян Ляскоўскі, Лідзія Булатовіч.
Рэдакцыя газеты запрашае вучняў школы да супрацоўніцтва таксама летам і з нецярплівасцю чакае новых артыкулаў пра цікавыя падзеі падчас канікул.
WSPÓŁPRACA Z GAZETĄ "NIWA" TRWA
Bardzo się cieszę, że uczniowie naszej szkoły są coraz bardziej zainteresowani publikacjami w języku białoruskim. Nie tylko zainteresowani, ale z każdym dniem coraz aktywniej współpracują z gazetą „Niwa”.
Owocnie kontynuuje swoją działalność uczeń klasy 5b Karol Kalinowski. …
Przeczytaj więcej Współpraca szkoły z gazetą “Niwa”